| |     ћирилица | english  
Naslovna
Інтерв’ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў беларускай газеце “Звязда”

«Я, СЕРБ, ЗНАХОДЖУСЯ ТУТ МІЖ СВАЯ­КОЎ»

09.07.2014 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавача­віч — аб агульных каранях, эканамічных стасунках і нацыянальных асаблівасцях.

— Паважаны спадар пасол, як Вас лепш за ўсё прадставіць беларускай грамадскасці? Што варта было б адзначыць і падкрэсліць асоб­на?

— Я прафесійны дыпламат, працаваў у Пакістане, Румыніі, Расіі… І вось, мaю гонар быць Надзвычай­ным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь. Займаўся я пытаннямі краін былога Савецкага Саюза шмат гадоў, таму, адпа­ведна, знаёмы і з абставінамі на постсавецкай прасторы ўвогуле.

— Раней вы бывалі ў Беларусі?

— Неаднойчы бываў, і затрымліваўся, у шэрагу рэспублік былога СССР… А вось у Беларусі, на жаль, я апынуўся ўпершыню.

— І як вы нашу Беларусь уяўлялі сабе на падставе звестак СМІ, літаратуры?..

— Павінен сказаць, што маe веды і ўяўленні пра Беларусь засноўваліся не на СМІ… Я падкрэсліваю гэта, маючы на ўвазе тое, што вялікія, сусветныя СМІ не праяўляюць асаблівай цікавасці да меншых народаў — такіх, як сербы і беларусы, — акрамя выпадкаў, калі ў іх, барані Божа, здараецца нешта страшнае. Я меў дастаткова поўную і адэкватную інфармацыю пра рэальнасць жыцця і развіцця сяб­роўскай, братэрскай Беларусі.

— Гэтыя ўяўленні змяніліся пасля новага прызначэння і непасрэднага знаёмства з нашай кра­інай?

— Так, яны пэўным чынам змяніліся. Але выключна ў пазітыўным плане. Прычым ужо з таго моманту, калі я ступіў на брацкую беларускую зямлю і сваімі вачыма на яе паглядзеў. Перш за ўсё, мяне пара­давала тое, што наваколле тут — неверагодна багатае на зялёныя колеры, якіх я не заўважаў у Сербіі. Ды і ўсё, што давялося ўбачыць за гэты час у сталіцы вашай дзяржавы, у Мінску (уладкаванне і функ­цыянаванне горада, яго архітэктура, а таксама людзі), мяне станоўча ўразіла. Калі азначаць маё асабіс­тае адчуванне, то яно вось якое: я, серб, знаходжуся тут між сваякоў, родзічаў… Гэта дадаткова ўзмацняе ўражанні. Часам нават забываюся, што я тут — пасол замежнай краіны, а не адзін з вас, бе­ларусаў.

— Прыемна чуць, што вы так хутка і моцна «прыкіпелі душою» да Беларусі. Дык, можа, тут ёсць дадатковыя прычыны — якія-небудзь глыбінныя повязі? Напрыклад, тое, што вашы да­лёкія продкі паходзілі з нашых краёў?

— Гістарычныя сувязі паміж Сербіяй і Беларуссю яшчэ не вывучаны ў дастатковай ступені. Але бяс­спрэчным з’яўляецца наша агульнае паходжанне. Я вось здаўна памятаю меркаванні некаторых серб­скіх гісторыкаў пра тое, што частка славянскіх плямён дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў дайшла да Балканскага паўвострава. Адпаведна, магчыма, што продкі ў нас агульныя. І па цяперашні час на на­шых землях — у Герцагавіне і Чарнагорыі — засталіся паданні пра гэтыя плямёны, асабліва пра дрыга­вічоў. Так што мае продкі вельмі добра ўсведамлялі сваё адзінства з рускімі і беларусамі, і такое ўсве­дамленне захоўваецца. Гэта, можна сказаць, наша сямейная традыцыя. І мой абавязак — перадаць яе дзецям, наступным пакаленням.

Хачу яшчэ звярнуць увагу вось на які эпізод з сямейнай гісторыі: маіх бацьку і маці ў Ліцы (сучасная Харватыя) хрысціў рускі свяшчэннік айцец Мікалай… (вядома, што ён пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінуў Расію, апынуўся ў Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў (Югаславіі) як бежанец, а потым стаў свяшчэннаслужыцелем Сербскай Праваслаўнай Царквы).

— На што вы перш за ўсё звернеце ўвагу сваіх суайчыннікаў і замежных грамадзян увогуле, калі спатрэбіцца даць кароткую характарыстыку стану цяперашняй Беларусі?

— Перш за ўсё я параіў бы кожнаму, хто мaе магчымасць, прыехаць у Беларусь. Каб самому, на свае вочы пабачыць яе прыгажосць, а таксама адчуць высакароднасць, гасціннасць і дабрыню беларускага народа. Каб асабіста пераканацца ў тым, што ваша краіна пастаянна развіваецца, жадае дасягнуць прагрэсу.

— А што з беларускага вопыту, на ваш погляд, можа быць карысным для цяперашняй Сербіі?

— Для Сербіі было б карысна запазычыць ваш вопыт у галіне эканомікі, пачынаючы ад фарміравання вытворчых магутнасцяў на прадпрыемствах, развіцця іх канкурэнтаздольнасці і да ролі дзяржавы ў эка­номіцы.

— З другога боку, які пазітыўны вопыт Сербіі магла б скарыстаць Беларусь?

— Сербы на працягу стагоддзяў праяўлялі выключную ўпартасць і трываласць у абароне сваіх нацыя­нальных інтарэсаў, нават нягледзячы на тое, што страчвалі дзяржаўнасць, вымушаны былі масава пе­расяляцца на іншыя тэрыторыі і г.д. Аднак такое нешта я заўважыў і ў беларусаў. Таму, напэўна, гэта, хутчэй, поле ўзаемадзеяння нашых народаў, а не пазітыўны вопыт уласна сербскага народа.

— Больш за чатыры дзесяцігоддзі, займаючыся культурай Сербіі, я часта разважаю пра па­дабенства лёсаў і характараў нашых народаў. А як вы глядзіце на гэта?

— Што датычыцца характэрных рыс нашых народаў, у аснове іх ляжыць адзін славянскі тып. Асаблі­васці абодвух народаў, па сутнасці, вельмі станоўчыя. Аднак думаю, што наша любоў да праўды і на­іўнасць набываюць, што называецца, «сваю цану» ў адносінах з іншымі народамі. Ведаючы, што за на­мі праўда, мы недастаткова рупімся, каб даказаць гэта іншым, бо апрыёры верым у добразычлівасць усіх людзей.

Праўда сербы, як правіла, больш тэмпераментныя, схільныя хутка прымаць рашэнні і залішне лічаць сябе важнымі. Беларусы ж, на мой погляд, больш сціплыя, настойлівыя і арганізаваныя.

— Мне часта даводзілася чуць самыя цёплыя словы пра сербаў ад беларусаў; і пра белару­саў ад сербаў таксама. Прычым, на маё ўспрыманне, гэта не дзяжурная ласкавасць. А на ўспрыманне ваша?

— Гэта не абмен «любезнасцямі». Тут справа ў калектыўным свядомым і неўсвядомленым разуменні, а таксама адчуванні сяброўства і братэрства паміж нашымі народамі.

— Згодны. І выяўляецца гэта больш за ўсё ў крытычных сітуацыях. У мудрай беларускай на­роднай прыказцы гаворыцца: «Абліжы мяне, калі горка. А калі соладка, я і сам абліжуся». Бе­ларусы, калі сербам было горка, не адварочваліся…

— Калі сербы аказваліся ў бядзе, беларусы заўсёды праяўлялі брацкую салідарнасць і выключную ча­лавечнасць. Дастаткова згадаць толькі тое, што падчас агрэсіі НАТА і несупынных бамбардзіровак Прэ­зідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў адзіным кіраўніком замежнай дзяржавы, які тады наведаў Сербію. Ды і нядаўнія праявы салідарнасці, звязаныя з катастрафічнай паводкаю ў Сербіі, вельмі кра­нальныя: акрамя велізарнай падтрымкі Беларусі як дзяржавы, яе грамадзяне тут, у пасольства звярта­ючыся, выказвалі такую салідарнасць, якую цяжка апісаць.

— Вы, прыняўшы на сябе абавязкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў нашай краіне, зра­зумела, галоўным лічыце ўсталяванне як мага лепшых палітычных і эканамічных узаемасу­вязяў. Што б вы асабіста сказалі пра вынікі нядаўняга афіцыйнага візіту нашага Прэзідэнта ў вашу краіну?

— Візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Сербію не толькі пацвярджае традыцыйна добры і сяброў­скі характар адносін паміж нашымі краінамі, але і адкрывае зусім новыя магчымасці для супрацоўніц­тва ва ўсіх сферах. Падчас візіту Прэзідэнта Беларусі былі падпісаны восем двухбаковых пагаднен­няў. У гэты ж час у Сербіі адбыўся бізнес-форум, у якім з сербскага боку ўдзельнічалі больш за 120 біз­несменаў і прадпрымальнікаў, а з беларускага — больш за 50. Зусім рэальным цяпер бачыцца чаканы ў бліжэйшым часе рост аб’ёму таваразвароту да 500 мільёнаў долараў, з цяперашніх 200.

Прэзідэнт Сербіі Томіслаў Нікаліч падчас гэтага візіту засяродзіў сваю ўвагу на вялікім значэнні ўсяго таго, што Прэзідэнт Лукашэнка зрабіў для Беларусі, для захавання міру, стабільнасці, пастаяннага пра­грэсу ва ўсіх сферах, а таксама яго вялікага ўкладу ў развіццё сербска-беларускага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Лукашэнка, у сваю чаргу, падкрэсліў, што Сербія — самы значны і лепшы сябра Беларусі не толькі на Балканах, але ва ўсёй Еўропе.

Акрамя ўсяго згаданага, сёлета ў Бялградзе адбудзецца пасяджэнне Міжурадавай камісіі па эканаміч­ным супрацоўніцтве. А ўвосень трэба чакаць і адпаведнага візіту з Сербіі ў Беларусь.

Такім чынам, падагульняючы сказанае, можна зрабіць толькі адну выснову: узаемаадносіны паміж на­шымі дзяржавамі і народамі з цягам часу павінны станавіцца ўсё больш разнастайнымі і ўсё лепшымі.

— Усё-такі мы вядзём гаворку пераважна пра эканоміку. Аднак жа неацэннае значэнне ма­юць сувязі духоўныя, культурныя… У якой ступені вы гатовы ўмацоўваць і развіваць іх?

— Нашы культурныя і духоўныя сувязі маюць выключна багатую гісторыю, але сёння яны развіваюцца не зусім адпаведна запатрабаванням і магчымасцям нашых краін. Патрэбна як мага бліжэй звязваць культурныя інстытуцыі нашых краін. У гэтым працэсе дзяржаўныя структуры Сербіі будуць аказваць усялякую падтрымку. Думаю, што двухбаковыя творчыя выезды як слынных, так і маладых, яшчэ не­дастаткова актывізаваных, дзеячаў мастацтва маюць прыярытэтнае значэнне ва ўсіх сферах нашага культурнага супрацоўніцтва. Адпаведна, я таксама хачу падкрэсліць важнасць культурных і духоўных сувязяў, якія ўяўляюць сабою аснову блізкасці нашых народаў. У палітыцы і эканоміцы могуць быць ваганні, але культурныя сувязі не павінны залежаць ад гэтага.

— Мы з вамі добра ведаем фразу, якую некалі з гонарам прамаўлялі чарнагорцы: «Нас і рус­кіх дзвесце мільёнаў». Цяперашнія чарнагорцы-монтэнэгрысты гэтага ўжо не згадваюць. А мы можам — не без гонару— заяўляць: «Нас і сербаў (Нас і беларусаў) дваццаць мільёнаў»?

— Цалкам згаджаюся з гэтым. Са свайго боку, хацеў бы і сам сказаць: «Нас і беларусаў дваццаць мільёнаў». Акрамя паходжання і глыбокіх гістарычных повязяў, нашы народы звязваюць таксама па­добныя мовы, веравызнанне, культурныя традыцыі і шмат іншага.

— Я, сардэчна дзякуючы за цікавую і змястоўную размову, хацеў бы, з вашага дазволу, падвесці выні­кі размовы пажаданнем: «Живела Србиjа! Заjедно са Белорусиjом»

Іван Чарота.
 


Версия для печати
Новости
Вручение специальной награды Президента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко сербской актрисе и режиссеру Иване Жигон
Встреча с преподавателями-сербистами Белорусского государственного университета
Встреча с молодыми предпринимателями – представителями сербской диаспоры
Церемония открытия выставки, посвященной 20-летию Конвенции ЮНЕСКО об охране нематериального культурного наследия. Минск, 23.10.2023.
Приём по случаю Дня Независимости Республики Узбекистан
Прием по случаю 74-й годовщины со дня образования Китайской Народной Республики 25 сентября 2023 г.
Соболезнования в связи со смертью Первого Президента Молдовы М. Снегура
Встреча с белорусским участником стипендиальной программы “Мир в Сербии”
В Посольстве Республики Сербия в Минске открыта книга соболезнований
Встреча с белорусским участником стипендиальной программы "Мир в Сербии"
Временный поверенный в делах Посольства Александр Цревар посетил Минский филиал Российского государственного социального университета (РГСУ)
Соболезнования Первого заместителя Председателя Правительства и Министра иностранных дел Республики Сербия Ивицы Дачича в связи со смертью Министра иностранных дел Республики Беларусь Владимира Макея
Все меры контроля и ограничения на въезд в Республику Сербия в связи с инфекционным заболеванием COVID-19 прекращают свое действие
Встреча с белорусскими студентами-участниками программы «Мир в Сербии»
ДЕНЬ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ
Встреча Президента Вучича с Послом Республики Беларусь
ЮНЕСКО играет важную роль в сохранении культурного наследия Сербии, расположенного в Космете
Выступление Президента Республики Сербии на Конференции Организации Объединенных Наций по изменению климата КС-26, состоявшейся в Глазго
Селакович перед СБ ООН: Диалог и реализация достигнутых договоренностей являются единственным верным способом решения открытых вопросов
Телефонный разговор президента Вучича с генеральным секретарем НАТО
Селакович в Нью-Йорке с 28 министрами иностранных дел беседовал об экономических успехах Сербии и ситуации в КиМ
Приштина серьезно поставила под угрозу мир и региональную стабильность
Сербию и Беларусь связывает крепкая и традиционная дружба
Председатель Правительства Брнабич на Глобальном саммите по COVID-19, организуемом Белым домом
Встреча с министром промышленности Республики Беларусь
Проведение Дня памяти всех пострадавших и изгнанных сербов в ходе воeнной операции «Бу́ря».
Сербия добилась значительных успехов в области цифровизации
Министр Селакович представил новую услугу «Электронное Консульство»
МИД Н. Селакович: Политический экстремизм албанцев в Косово и Метохии усиливается
МИД Н. Селакович: Приштина продолжает кампанию ненависти к сербскому народу
Мероприятие ко Дню памяти жертв агрессии НАТО
Мероприятие ко Дню памяти 17 марта 2004 года - Погрома совершенного в Косово и Метохии.
ДЕНЬ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ
Режим въезда в Республику Сербия для сербских и иностранных граждан с целью осуществления деловой поездки
Kонкурс по софинансированию проектов в области зарубежных переводов произведений сербской литературы в 2021 году
Режим въезда в Республику Сербия для иностранных граждан и граждан Республики Сербия
COVID-19 - Перечень организаций здравоохранения, в которых проводятся лабораторные ПЦР-исследования на наличие COVID-19 на платной основе
COVID 19 - Режим въезда в Республику Беларусь для граждан Р. Сербии
COVID 19 - Режим транзита через территорию Р. Беларусь для граждан Республики Сербия и других граждан иностранных государств
COVID 19 - Министерство здравоохранения Республики Беларусь расширило перечень стран, в которых регистрируются случаи инфекции COVID-19
Республика Сербия – страна, благоприятная для ведения бизнеса, инвестирования в научные разработки, исследования и новые технологии.
Визит Министра обороны Республики Сербия Александра Вулина в Республику Беларусь,
Фестиваль: «В Беларуси как дома» – участие Посла Республики Сербия,
Празднование Дня славянской письменности – участие Посла Республики Сербия В.Ковачевича,
По приглашению Министра иностранных дел Республики Беларусь В. Макея посол Республики Сербия В.Ковачевич принял участие в мероприятии «Дипломаты за безопасность»
Встреча посла В. Ковачевича с Министром иностранных дел Республики Беларусь В. Макеем.
Телефонный разговор Президента Республики Сербия Александра Вучича с Президентом Республики Беларусь Александром Лукашенко,
Разговор специального представителя Президента Республики Сербия, заместителя Правительства и Министра внутренних дел Республики Сербия д-ра Небойши Стефановича с Президентом Республики Беларусь Александром Лукашенко,
Участие Республики Сербия в статусе почётного гостя на 25-й Минской международной книжной выставке-ярмарке (28 февраля 2018 года)
Визит Министра обороны Республики Сербия А.Вулина в Республику Беларусь (22 февраля 2018 года)
Участие С. Божович, государственного секретаря Министерства труда, занятости, по делам ветеранов и социальным вопросам на Региональном форуме национальных координаторов устойчивого развития (22 февраля 2018 года).
Встреча Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Сербия в Республике Беларусь В.Ковачевича с Министром информации Республики Сербия А. Карлюкевичем (21 февраля 2018 года).
Международный рождественский фестиваль «Радость» (26 декабря 2017 года)
Восьмое заседание совместной Белорусско-Сербской комиссии по научно-техническому сотрудничеству 22 декабря 2017 года.
Встреча глав правительств стран-участниц Центрально-Европейской инициативы (ЦЕИ), Минск, 12 декабря 2017 года.
Показ сербского фильма «Анклав» (6 декабря 2017 года)
Визиты из Республики Сербия в Республику Беларусь в течение 2017 года.
Футбольный матч «Црвена Звезда» - «БАТЭ» (Борисов, 23 ноября 2017 года).
Показ сербского фильма «Осень самурая» (10 ноября 2017 года)
Проведение 5 августа дня памяти изгнанных и пострадавших сербов в 90-х годах.
Интервью Е.П. Посла Республики Сербия г-на Велько Ковачевича белорусским СМИ
Сербско-белорусские межмидовские консультации по международно-правовым вопросам.
Интервью Посла В. Ковачевича белорусской газете «Звязда»
Интервью посла В. Ковачевича белорусскому еженедельнику «Медицинский вестник»
XIV МЕЖДУНАРОДНЫЙ СЛЁТ ЮНЫХ СПАСАТЕЛЕЙ-ПОЖАРНЫХ
ДНИ БЕЛГРАДА В МИНСКЕ 28-30 июня 2016 года
ПОСОЛ СЕРБИИ В. КОВАЧЕВИЧ ПРИНЯЛ ПОЖЕРТВОВАНИЯ ПРАВОСЛАВНЫХ БЕЛОРУСОВ НА СТРОИТЕЛЬСТВО ХРАМА СВЯТОГО САВВЫ В БЕЛГРАДЕ
XIII ГОМЕЛЬСКИЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ ФОРУМ
ВСТРЕЧА ЧРЕЗВЫЧАЙНОГО И ПОЛНОМОЧНОГО ПОСЛА РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ В.КОВАЧЕВИЧА С МИНИСТРОМ КУЛЬТУРЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ СВЕТЛОВЫМ Б.В.
КОНСУЛЬСКИЕ КОНСУЛЬТАЦИИ МЕЖДУ РЕСПУБЛИКОЙ СЕРБИЯ И РЕСПУБЛИКОЙ БЕЛАРУСЬ
ВИЗИТ ГОСУДАРСТВЕННО-ДЕЛОВОЙ ДЕЛЕГАЦИИ В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
ВСТУПЛЕНИЕ В СИЛУ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ГРУЗИИ ОБ ОТМЕНЕ ВИЗ ДЛЯ ВЛАДЕЛЬЦЕВ ДИПЛОМАТИЧЕСКИХ И СЛУЖЕБНЫХ ПАСПОРТОВ.
Интервьюи посла В. Ковачевича газетам «Минский курьер» и «Вечерний Минск»
ПРЕЗЕНТАЦИЯ ТУРИСТИЧЕСКОГО ПОТЕНЦИАЛА СЕРБИИ
ВИЗИТ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ Т. НИКОЛИЧА В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
ВСТРЕЧЕ ПОСЛА СЕРБИИ Г-НА ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧА С РУКОВОДСТВОМ НАЦИОНАЛЬНОГО ИСТОРИЧЕСКОГО МУЗЕЯ ПО СЛУЧАЮ ДНЯ ПЕРЕМИРИЯ В ПЕРВОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЕ
ВИЗИТ ДЕЛЕГАЦИИ ХОЗЯЙСТВЕННОЙ ПАЛАТЫ БЕЛГРАДА С ГРУППОЙ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ ЭКОНОМИЧЕСКОГО СЕКТОРА В БЕЛАРУСЬ, Минск, 05-08.10.2015 года
ИНТЕРВЬЮ ПОСЛА В. КОВАЧЕВИЧА ГОРОДСКОЙ ГАЗЕТЕ «ВЕЧЕРНИЙ МИНСК»
ИНТЕРВЬЮ ПОСЛА В. КОВАЧЕВИЧА ГАЗЕТЕ «КОМСОМОЛЬСКАЯ ПРАВДА В БЕЛОРУССИИ»
ИНТЕРВЬЮ ПОСЛА В. КОВАЧЕВИЧА ЖУРНАЛУ «ДИПЛОМАТ»
ПОЛИТИЧЕСКИЕ КОНСУЛЬТАЦИИ МЕЖДУ МИНИСТЕРСТВОМ ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ И МИНИСТЕРСТВОМ ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ, Минск, 22.09.2015 г.
СИНИША МАЛЫЙ, МЭР ГОРОДА БЕЛГРАДА, ПОСЕТИЛ МИНСК 07-09.09.2015 года
ИВИЦА ДАЧИЧ, ПЕРВЫЙ ВИЦЕ-ПРЕМЬЕР ПРАВИТЕЛЬСТВА, МИНИСТР ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ И ДЕЙСТВУЮЩИЙ ПРЕДСЕДАТЕЛЬ ОБСЕ, ПОСЕТИЛ 21 ИЮЛЯ 2015 ГОДА РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
ОТМЕНА ВИЗ ДЛЯ ГРАЖДАН РЕСПУБЛИКИ МОЛДОВА, ОБЛАДАТЕЛЕЙ ДЕЙСТВУЮЩИХ БИОМЕТРИЧЕСКИХ ПАСПОРТОВ
ВИЗИТ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ НАРОДНОЙ СКУПЩИНЫ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ МАЙИ ГОЙКОВИЧ В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
УСПЕШНОЕ ЭКОНОМИЧЕСКОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО СЕРБИИ И БЕЛАРУСИ – ЗАЯВЛЕНИЕ ПОСЛА В. КОВАЧЕВИЧА ДЛЯ БЕЛОРУССКОГО АГЕНТСТВА «БЕЛТА»
РЕШЕНИЕ ОБ ОТМЕНЕ ВИЗ ДЛЯ ГРАЖДАН КАТАРА, КУВЕЙТА, ОМАНА И БАХРЕЙНА
Второе заседание сербско-белорусской Рабочей группы по сотрудничеству в области сельского хозяйства и пищевой промышленности, Минск 12. 02. 2015 г.
Интервью Посла В. Ковачевича для газеты «Минская правда» и конкурс для читателей «Что вы знаете о Сербии»
ВИЗИТ ПЕРВОГО ВИЦЕ-ПРЕМЬЕРА ПРАВИТЕЛЬСТВА И МИНИСТРА ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ ИВИЦЫ ДАЧИЧА В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
ИНВЕСТИЦИОННЫЙ ФОРУМ В МОГИЛЁВЕ
ВОЕННОЕ И ВОЕННО-ТЕХНИЧЕСКОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО
РЕШЕНИЕ О БЕЗВИЗОВОМ ВЪЕЗДЕ В СЕРБИЮ ДЛЯ НОСИТЕЛЕЙ ИНОСТРАННЫХ ЗАГРАНИЧНЫХ ПАСПОРТОВ, ИМЕЮЩИХ ДЕЙСТВУЮЩУЮ ВИЗУ СТРАН ШЕНГЕНСКОГО СОГЛАШЕНИЯ
ПОСОЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧ ПОСЕТИЛ МИТРОПОЛИТА МИНСКОГО И СЛУЦКОГО ПАВЛА, ПАТРИАРШЕГО ЭКЗАРХА ВСЕЯ БЕЛАРУСИ
ПОСОЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧ ПОСЕТИЛ МИНИСТРА ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ВАСИЛИЯ ЖАРКО
ПОСОЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧ ПОСЕТИЛ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ПАЛАТЫ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ВЛАДИМИРА АНДРЕЙЧЕНКО
Інтерв’ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў беларускай газеце “Звязда”
ДНИ СЕРБСКОГО КИНО В БЕЛАРУСИ
СБОР ГУМАНИТАРНОЙ ПОМОЩИ
Дни сербского кино
БЛАГОТВОРИТЕЛЬНЫЙ НОМЕР В СЕТИ МТС ДЛЯ ПОМОЩИ СЕРБИИ
БАНКОВСКИЕ РЕКВИЗИТЫ ДЛЯ ПЕРЕЧИСЛЕНИЙ НА СЧЕТА СПЕЦИАЛЬНОГО НАЗНАЧЕНИЯ
КНИГА СОБОЛЕЗНОВАНИЙ
СТИХИЙНОЕ БЕДСТВИЕ В РЕСПУБЛИКЕ СЕРБИЯ, ПЕРЕЧИСЛЕНИЕ ГУМАНИТАРНОЙ ПОМОЩИ ЧЕРЕЗ PAYPAL
СТИХИЙНОЕ БЕДСТВИЕ В РЕСПУБЛИКЕ СЕРБИЯ
ВСТРЕЧА ПОСЛА В. КОВАЧЕВИЧА С МИНИСТРОМ КУЛЬТУРЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Б. СВЕТЛОВЫМ
ПОСОЛ В. КОВАЧЕВИЧ ПЕРЕДАЛ ВЕРИТЕЛЬНЫЕ ГРАМОТЫ ПРЕЗИДЕНТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ А. Г. ЛУКАШЕНКО
ПОСОЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧ ПОСЕТИЛ ЗАМЕСТИТЕЛЯ МИНИСТРА ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ЕЛЕНУ КУПЧИНУ
СОСТАВ ПРАВИТЕЛЬСТВА РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ
ПОСОЛ Р. СЕРБИЯ ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧ ПОСЕТИЛ МИНИСТРА ТОРГОВЛИ В. ЧЕКАНОВА
ПОСОЛ Р. СЕРБИЯ ВЕЛЬКО КОВАЧЕВИЧ ПОСЕТИЛ ТОРГОВО-ПРОМЫШЛЕННУЮ ПАЛАТУ Р. БЕЛАРУСЬ
Посол Республики Сербия Велько Ковачевич вручил копии верительных грамот Министру иностранных дел Республики Беларусь Макею В. В.
ШЕСТОЕ ЗАСЕДАНИЕ СОВМЕСТНОЙ СЕРБСКО-БЕЛОРУССКОЙ КОМИССИИ ПО НАУЧНО-ТЕХНИЧЕСКОМУ СОТРУДНИЧЕСТВУ (НТС)
ПРИЕМ ПО СЛУЧАЮ ДНЯ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ
УЧАСТИЕ СЕРБСКОЙ КИНЕМАТОГРАФИИ В МИНСКОМ МЕЖДУНАРОДНОМ КИНОФЕСТИВАЛЕ «ЛИСТОПАД»
VII ЗАСЕДАНИЕ МЕЖПРАВИТЕЛЬСТВЕННОЙ СЕРБСКО-БЕЛОРУССКОЙ КОМИССИИ ПО ТОРГОВО-ЭКОНОМИЧЕСКОМУ СОТРУДНИЧЕСТВУ И VI ЗАСЕДАНИЕ СЕРБСКО-БЕЛОРУССКОГО ДЕЛОВОГО СОВЕТА В МИНСКЕ 24-25 СЕНТЯБРЯ 2013 ГОДА
ОТКРЫТИЕ ПРЯМОГО АВИАРЕЙСА МИНСК-БЕЛГРАД (С ПОСАДКОЙ В БУДАПЕШТЕ)
ОТКРЫТИЕ ВЫСТАВКИ ПРАВОСЛАВНЫХ ИКОН «ПРАВОСЛАВНЫЙ МИР-2013»
ТУРИСТИЧЕСКАЯ ПРЕЗЕНТАЦИЯ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В СВЯЗИ С ОТКРЫТИЕМ РЕЙСА МИНСК-БЕЛГРАД-МИНСК (ЧЕРЕЗ БУДАПЕШТ)
ДРАГОМИР КАРИЧ НАЗНАЧЕН ПОЧЕТНЫМ КОНСУЛОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В БЕЛГРАДЕ
ВРУЧЕНИЕ В ДАР НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКЕ БЕЛАРУСИ ПОЛНОГО СОБРАНИЯ СОЧИНЕНИЙ ДЕСАНКИ МАКСИМОВИЧ
XV МЕЖДУНАРОДНЫЙ СЪЕЗД СЛАВИСТОВ, МИНСК, 20-26.08.2013 г.
ПРАЗДНОВАНИЕ 1025-ЛЕТИЯ КРЕЩЕНИЯ РУСИ
ВИЗИТ В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ МИНИСТРА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ, ГОРНОРУДНОЙ ПРОМЫШЛЕННОСТИ И ТЕРРИТОРИАЛЬНОГО ПЛАНИРОВАНИЯ ПРОФ. Д-РА МИЛАНА БАЧЕВИЧА
ВИЗИТ МИНИСТРА ИНОСТРАННХ ДЕЛ Р.БЕЛАРУСЬ ВЛАДИМИРА МАКЕЯ В Р.СЕРБИЯ
И. ЧАРОТЕ И С. КОСТЯНУ ВРУЧЕНЫ СЕРБСКИЕ НАГРАДЫ
ВИЗИТ БЕЛОРУССКОЙ ГОСУДАРСТВЕННО-ХОЗЯЙСТВЕННОЙ ДЕЛЕГАЦИИ В РЕСПУБЛИКУ СЕРБИЮ
ВИЗИТ ГОСУДАРСТВЕННОГО СЕКРЕТАРЯ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В. БОЖОВИЧА В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
ВИЗИТ ДЕЛЕГАЦИИ ПОЛИЦЕЙСКОЙ АКАДЕМИИ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ
ДИСТАНЦИОННОЕ ИЗУЧЕНИЕ СЕРБСКОГО ЯЗЫКА
ОФИЦИАЛЬНЫЙ ВИЗИТ В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ СЕРБИЯ ТОМИСЛАВА НИКОЛИЧА 12-13 МАРТА 2013 ГОДА
Архив новостей